Афанасій Сямёнавіч Тро́шын (; ) — савецкі вучоны ў галіне цыталогіі і цытафізіялогіі, член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1960), доктар біялагічных навук.
Біяграфія Нарадзіўся ў сяле Альза (зараз у Чамзінскім раёне Рэспублікі Мардовія, Расія). У 1936 годзе скончыў біялагічны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта (вучань Дз. М. Насонава). У 1939—1940 гадах праходзіў службу ў Чырвонай Арміі, з 1940 года працаваў ва Усесаюзным інстытуце эксперыментальнай медыцыны навуковым супрацоўнікам. З 1941 па 1946 год праходзіў ваенную службу, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1946 па 1950 год А. С. Трошын працаваў ва Усесаюзным інстытуце эксперыментальнай медыцыны пад кіраўніцтвам Дз. М. Насонава, у 1950—1951 гадах у Навукова-даследчым інстытуце анкалогіі імя М. М. Пятрова Міністэрства аховы здароўя СССР. З 1951 па 1957 год на пасадзе навуковага супрацоўніка Заалагічнага інстытута Акадэміі навук СССР. З 1957 года А. С. Трошын загадчык лабараторыі фізіялогіі клеткі Інстытута цыталогіі Акадэміі СССР, адначасова намеснік дырэктара, з 1958 года — дырэктар.
Навуковая і грамадская дзейнасць А. С. Трошыну належаць больш за 120 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфіі. Асноўныя працы па фізіялогіі клеткі, праблемах клетачнай пранікальнасці і ролі клеткавых мембран. Распрацаваў сарбцыйную клетачнай пранікальнасці і размеркавання рэчываў паміж клеткай і асяроддзем (зарэгістравана як вынаходства ў 1964 годзе).
Быў арганізатарам і галоўны рэдактарам часопіса «Цитология», рэдактарам рэдакцыйнага аддзела «Біялогія» Вялікай медыцынскай энцыклапедыі, членам бюро Аддзялення біяфізікі, біяхіміі і хіміі фізіялагічна актыўных злучэнняў і старшынёй Навуковага савета па праблемах цыталогіі Акадэміі навук СССР).
Сярод апублікаваных прац: Проблема клеточной проницаемости — М.— Л., 1956; Транспорт сахаров через клеточные мембраны, [монография] / А. С. Трошин, Н. Н. Никольский; Академия наук СССР, Институт цитологии — Ленинград : Наука, Ленинградское отделение, 1973. — 221, c. .- ил.; Физиология клетки : учеб. пособие для учителей / А. С. Трошин, В. П. Трошина. — М. : Просвещение, 1979. — 120 с. : ил.; Распределение веществ между клеткой и средой / А. С. Трошин, Академия наук СССР, Институт цитологии; отв. ред. А. Б. Каулин — Ленинград : Наука, Ленинградское отделение , 1985. — 191, c. — ил.
Узнагароды Ордэн Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені Ордэн Чырвонай Зоркі (1945) Медаль «За абарону Ленінграда» (1942) Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1945)
Крыніцы
Літаратура
Браун А. Д., Веренинов А. А., Трошина В. П. Афанасий Семенович Трошин. Санкт-Петербург, 1993. — 128 с.
Спасылкі Члены-корреспонденты РАН. Трошин Афанасий Семёнович Трошин Афанасий Семёнович // Архивы РАН Трошин Афанасий Семёнович // Праект «Память народа»
Катэгорыя:Цытолагі Катэгорыя:Капітаны СССР Катэгорыя:Падпісалі «ліст трохсот» Катэгорыя:Вынаходнікі СССР