Бурыта (памяншальнае ад — асёл; «вослік») — мексіканская страва, мяккі пшанічны праснак (тартылья), у які загорнута разнастайная начынка, напрыклад фарш, фасоля, рыс, таматы, авакада або сыр. Часам туды дадаюць салату і смятану або таматны соус.
У адрозненне ад фахіта, бурыта падаюць ужо гатовым, з начынкай унутры, тым часам як для фахіта начынку падаюць асобна ад тартыльі, і кожны самастойна выбірае, што менавіта загарнуць у тартылью.
Смажаныя бурытас называюцца чымічанга, і, у адрозненне ад энчылады, робяць з пшанічнай мукі.
Катэгорыя:Мексіканская кухня Катэгорыя:Фастфуд Катэгорыя:Вулічная ежа