Мастацкі музей Сары Хілдэн , — мастацкая галерэя сучаснага мастацтва, размешчаная ў Сярканіемі, у горадзе Тамперэ (Фінляндыя).
Да 2026 года для музея плануецца пабудаваць новы будынак у цэнтры горада Тамперэ на тэрыторыі былой тэкстыльнай фабрыкі «Finlayson». Гарадское праўленне ўхваліла прапанову на сваім пасяджэнні 30 верасня 2019 года.
Гісторыя Будынак музея быў спраектаваны архітэктурным бюро Пекі Ільвескаскі, а першая экспазіцыя адкрыта для публікі 11 лютага 1979 года.
У аснове калекцыі — творы, ахвяраваныя ў 1962 годзе Сарай Хілдэн. Калекцыя Фонду Сары Хілдэн налічвае больш за 5 тысяч твораў фінскага і замежнага сучаснага мастацтва.
Разам з экспанатамі ўласных калекцый музей арганізуе часовыя выставы як фінскіх, так і вядомых замежных аўтараў. Крыніцы
Катэгорыя:Музеі Фінляндыі