Рано Джалілаўна Кубаева (нар. 25 лістапада 1961, Ташкент, Узбекская ССР, СССР) — савецкая і ўзбекская , , і .
Біяграфія Нарадзілася 25 лістапада 1961 года ў Ташкенце (цяпер Узбекістан). У 1983 годзе яна скончыла акцёрскі факультэт ВДІКа, майстэрню Барыса Чыркова.
У кіно Рано Кубаева дэбютавала яшчэ ў студэнцкія гады. Адна з першых яе вялікіх работ — роля дзяўчыны па імені Айна ў гісторыка-біяграфічным фільме «Юнацтва генія» рэжысёра , які распавядаў пра жыццё выбітнага ўсходняга вучонага і медыка Авіцэны.
Пасля заканчэння вучобы Рано Кубаева актыўна здымалася ў кіно — пераважна на кінастудыі «Узбекфільм». Сярод яе работ: інспектар дзіцячага пакоя міліцыі Дыльбар Сабіраўна ў дзіцячым фільме «Цягнік са станцыі дзяцінства», Зебо ў казцы «Сузор'е кахання», жонка Аліма ў сацыяльнай драме «Клініка», прадавачка кніг у вострасюжэтным фільме «Запаведны пагорак».
Асабістае жыццё Рана Кубаева была замужам за сваім аднакурснікам — акцёрам Бахрамам Матчанавым.
Іх дачка — Раўшана Куркова — працягнула акцёрскую дынастыю.
Творчасць
Кінакар’ера Упершыню ў якасці рэжысёра і сцэнарыста Рано Кубаева выступіла ў 1994 годзе, прадставіўшы драму «Малодшая», знятую на кінастудыі «Узбекфільм». Дэбют аказаўся ўдалым — у 1995 годзе карціна атрымала першы прыз за рэжысуру на кінафестывалі жаночага кіно ў Мінску і прафесійны прыз кінематаграфістаў Узбекістана «Грыфон».
У 1999 годзе брат Рано Кубаевай, рэжысёр Рауф Кубаеў, зняў па яе сцэнары пышную стужку «Белы танец», якая сабрала букет прызоў на розных прэстыжных кінафестывалях. У гэтай стужцы Рано Кубаева выканала адну з роляў.
А ў 2004 годзе Рано Джалілаўна паставіла ўжо ўласную карціну-камедыю «», галоўныя ролі ў якой выканалі выбітныя акцёры Надзея Румянцава і Міхаіл Казакоў.
У далейшым як рэжысёр рана Кубаева ўдзельнічала ў пастаноўцы фільмаў і тэлесерыялаў: «УГРО. Простыя хлопцы»(2 і 3 часткі), «», «Рэальныя кабаны».
З 1998 года Рано Кубаева — мастацкі кіраўнік кінакампаніі «САДР» (Масква).
Фільмаграфія
Актрыса
1982 — — Айна 1983 — — мачаха 1985 — — Зебо 1986 — Цягнік са станцыі дзяцінства — Дзільбар Сабіраўна, інспектар дзіцячага пакоя міліцыі 1987 — — жонка Аліма 1988 — — прадаўшчыца кніг 1989 — — эпізод 1991 — — Рэна 1998 — 1999 — Белы танец 2003 — 2017 — — маці Волі
Рэжысёр
1994 — Малодшая 2004 — 2005 — Прыватны дэтэктыў 2007 — УГРО. Простыя хлопцы 2009 — 2009 — Рэальныя кабаны 2013 — Я цябе ніколі не забуду
Сцэнарыст
1994 — Малодшая 1999 — Белы танец 2004 —
Прадзюсер
1999 — Белы танец 2009 —
Крыніцы