«Заход у Манмажуры» (, ) — карціна нідэрландскага мастака Вінцэнта ван Гога (Vincent van Gogh, 1853—1890), напісаная ў Арле ў 1888 годзе. Карціна выстаўлена ў музеі Вінцэнта ван Гога ў Амстэрдаме. Памер карціны — .
Раней лічылася, што гэтая карціна не з’яўляецца сапраўдным творам Вінцэнта ван Гога, але яе прыналежнасць пэндзлю мастака была пацверджана спецыялістамі ў 2013 годзе. Для карцін ван Гога гэта вялікая рэдкасць — папярэдняя знаходка падобнага роду здарылася 85 гадоў таму, у 1928 годзе.
Апісанне Відаць, карціна «Заход у Манмажуры» была напісана летам 1888 года, калі Вінцэнт ван Гог жыў у мястэчку Арль, што знаходзіцца на поўдні Францыі. Арльскі перыяд лічыцца найбольш плённым перыядам творчай біяграфіі мастака.
Пейзаж з кустамі і дрэвамі, намаляваны на карціне, знаходзіўся ў гарыстай мясцовасці Манмажур ( або ), размешчанай за некалькі кіламетраў на поўнач ад Арля. Злева на заднім плане бачныя сілуэты будынкаў абацтва Манмажур (). Прыкладна там жа была напісана іншая карціна, «», і гэта месца апісана ў лісце мастака яго брату Тэа ван Гогу:
Да таго ж перыяду належыць серыя накідаў розных відаў Манмажура, якая таксама захоўваецца ў музеі Вінцэнта ван Гога.
Гісторыя Карціна «Заход у Манмажуры» была напісана ў ліпені 1888 года, пры гэтым па нейкай прычыне яна не была падпісана Вінцэнтам ван Гогам. Пасля смерці мастака ў 1890 годзе карціна знаходзілася ў калекцыі яго брата Тэа. На адваротным баку палатна захаваўся нумар 180, зроблены падчас вопісу калекцыі Тэа ван Гога. Пасля смерці Тэа ван Гога ў 1891 годзе карціна заставалася ў яго ўдавы , а ў 1901 годзе яна была прададзеная французскаму арт-дылеру Морысу Фабру (Maurice Fabre).
У 1908 годзе карціна была набытая нарвежскім прамыслоўцам Крысціянам Нікалаі Мюстадам (Christian Nicolai Mustad). Па словах яго сваякоў, неўзабаве пасля куплі карціна была паказана французскаму амбасадару ў Швецыі, які выказаў здагадку, што гэта альбо відавочная падробка, альбо здарылася памылка пры атрыбуцыі карціны. Пасля гэтага карціна захоўвалася на гарышчы, і пра яе стала вядома толькі пасля смерці Мюстада ў 1970 годзе. У 1991 годзе сваякі Мюстада прапаноўвалі музею ван Гога праверыць сапраўднасць гэтай карціны, але тады прыйшлі да высновы, што яна не належыць пэндзлю ван Гога.
У выніку ўважлівага даследавання, праведзенага спецыялістамі музея Вінцэнта ван Гога Луі ван Тылборгам (Louis van Tilborgh) і Тэё Медэндорпам (Teio Meedendorp), удалося даказаць, што карціна ўсё ж такі была напісана ван Гогам. Сярод доказаў, якія пацвярджаюць сапраўднасць карціны, быў ліст, напісаны Вінцэнтам Ван Гогам свайму брату Тэа 5 ліпеня 1888 года, у якім апісваўся пейзаж, які ён намаляваў напярэдадні. Пра гэта было абвешчана 9 верасня 2013 года. Карціна выстаўлена ў музеі з 24 верасня 2013 года.
Заўвагі
Катэгорыя:Карціны паводле алфавіта Катэгорыя:Карціны 1888 года