Празаро́кіРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Віцебскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1977. — 504 с. () — аграгарадок у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр Празароцкага сельсавета. Насельніцтва 452 чал. (2007).

Геаграфія Знаходзяцца за 45 км на паўночны ўсход ад Глыбокага, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Зябкі. Аўтамабільныя дарогі на Глыбокае, Полацк, Дзісну.

Гісторыя Упершыню Празарокі згадваюцца ў пачатку XVI стагоддзя як маёнтак вялікіх князёў. У 1523 годзе вялікі князь Жыгімонт Стары перадаў Івану Корсаку тутэйшых панцырных сялян. Ад часу свайго заснавання паселішча ўваходзіла ў склад Полацкага ваяводства.

Існуюць звесткі, што Празарокі знаходзіліся ва ўладанні архібіскупа полацкага Іасафата Кунцэвіча (да 1609). Потым яны перайшлі да Яна Рагозы і яго жонкі Яўхіміі Маславай, па смерці якіх у 1616 годзе мясціну падзялілі іх сыны Яраш і Дзмітры. У 1629 годзе Празарокамі валодаў Базыль Туковіч, які пакінуў іх сваёй жонцы Соф’і. У 1664 годзе Стэфан Туковіч перадаў у заклад, а праз 2 гады прадаў Празарокі Юстыніяну Шчыту. У 1698 годзе (паводле іншых звестак, у 1677) падкаморы полацкі Юстын Шчыт запрасіў сюды манахаў-францысканцаў, збудаваў драўляны касцёл Раства Багародзіцы, абноўлены ў 1721 Паўлам Юзафам Корсакам, харунжым смаленскім. У 1797 пры касцёле заснаваны кляштар францысканцаў з амбарам і гумном. Кляштар закрыты ў 1832—1834 гадах. У 1710 годзе чашнік Крыштаф Шчыт пакінуў Празарокі сваёй жонцы Ганне з Завішаў. Каля 1750 года мястэчка належала генералу Крыштафу Шчыту, па смерці якога яно перайшло да Храпавіцкіх.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Празарокі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Дзісенскага павета Мінскай, з 1842 года Віленскай губерні. У 1848—1885 гадах мястэчка належала барону Аркадзю Кройцу. Станам на 1866 год тут было 14 двароў. 3 1856 года працавала школа, дзе было 48 вучняў. Ад пажару 14 жніўня 1892 года згарэла частка мястэчка, касцёл і касцёльныя пабудовы. Новы касцёл Маці Божай збудавалі ў кастрычніку 1907 года, царкву Святых Апосталаў Пятра і Паўла — у 1909 годзе, таксама існавала сінагога (не захавалася). На 1902 год працавалі валасная ўправа, пошта, земскі начальнік, судовы следчы, лекарскі ўчастак. Кожны панядзелак праводзіліся кірмашы.

У Празароках і Палівачах у 1907—1913 гадах дзейнічала тэатральная трупа, заснаваная мясцовым шляхцічам Ігнатам Буйніцкім. У 1975 годзе Ігнат Буйніцкі быў перазахаваны ў Празароках на цэнтральнай плошчы, на магіле ўстаноўлены помнік (скульптар І. Міско, архітэктар М. Бурдзін). Сядзіба Ігната Буйніцкага, якая знаходзілася за чыгуначным пераездам Палівачы, не захавалася. У мясцовай сярэдняй школе працуе музей заснавальніка беларускага тэатра (адкрыты ў 1982 годзе), дзе прадстаўленыя афішы спектакляў, здымкі трупы, лісты Зоські Верас і Зыгмунта Абрамовіча, успаміны празароцкіх старажылаў. У Празароках пахаваны Ян Голер, цымбаліст трупы Ігната Буйніцкага.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Празарокі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Дзісенскага павета Віленскага ваяводства.

У 1939 годзе Празарокі ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года сталі цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1992 год тут было 255 двароў, на 2007 год — 225 гаспадарак.

У складзе калгаса «Празароцкі».

У 2015 годзе ў Празароках адзначылі 155-ю гадавіну з дня нараджэння заснавальніка беларускага тэатра Ігната Буйніцкага. У межах мерапрыемства пад назвай «Шануем славутае імя яго» адбылася служба ў мясцовым касцёле, пасля прайшло ўрачыстае ўскладанне кветак да помніка Ігнату Буйніцкаму. Затым у празароцкім Доме культуры прайшла святочная праграма з удзелам калектываў Глыбоччыны і народнага тэатру фальклору «Цярэшка». Адмысловай падзеяй святочных урачыстасцей стала вечарына «А музыкі граюць, граюць…», на ўзор вечарын, якія ладзіў Ігнат Буйніцкі. У 2017 годзе ў Празароках праходзіў міжнародны фэст дударскіх рэгіёнаў Дударскі рэй.

Насельніцтва 1866 год — 103 чал.Prozoroki // S. 68. 1921 год — 255 чал.Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część II. Ziemia Wileńska. Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923. 1970 год — 918 чал. 1992 год — 556 чал. 1998 год — 545 чал.Язэп Бунто. Празарокі // С. 560. 2007 год — 452 чал. С. 443. 2019 год — 336 чал.

Інфраструктура У Празароках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, адбулаторыя, клуб, бібліятэка.

Славутасці Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1899—1907) — . Помнік на магіле Ігната Буйніцкага — . Царква Святых апосталаў Пятра і Паўла (1909) — . Дом генерала Мухіна. Брацкая магіла — .

Страчаная спадчына Кляштар францысканцаў (XVII ст.).

Галерэя

Вядомыя асобы Ігнат Буйніцкі (1861—1917) — беларускі акцёр, рэжысёр, тэатральны дзеяч, стваральнік нацыянальнага прафесійнага тэатра, удзельнік літаратурнага жыцця. Адам Шульга — дудар з трупы Ігната Буйніцкага. Ян Голер (1886—1980) — цымбаліст з трупы Ігната Буйніцкага. Міхал Пятроўскі (1889—1931) — беларускі хадэцкі дзеяч, каталіцкі святар Вячаслаў Ракіцкі (нар. 1953) — беларускі пісьменнік, мастацтвазнавец, тэатральны і кінакрытык, сцэнарыст і рэжысёр дакументальнага кіно, перакладчык, журналіст.

Крыніцы

Літаратура

Prozoroki // S. 68—69.

Спасылкі

Катэгорыя:Празароцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Глыбоцкага раёна

Катэгорыя:Шчыты-Неміровічы Катэгорыя:Мястэчкі Полацкага ваяводства