Дубулты () — частка горада Юрмала, за 22 км ад Рыгі. У Дубулты раку Ліелупэ аддзяляе ад мора толькі вузкая паласа зямлі шырынёй 320 метраў. Помнікі архітэктуры.

Гісторыя Назва паходзіць ад карчмы латыша Дубултса.

Неўзабаве пасля вайны 1812 года ў пасёлку з’яўляюцца дачнікі — удзельнікі ваеннай кампаніі. Сярод іх фельдмаршал Барклай-дэ-Толі. У 1841 годзе пасёлак перайменавалі ў Дубельн.

Да 1917 года Дубулты былі адзіным пасёлкам Рыжскага ўзмор’я, дзе мелі права сяліцца яўрэі, бо ў другой палове XIX стагоддзя большая частка ўзморскіх зямель пераходзіць ва ўласнасць барона Фіркса, які забараніў іх пражыванне. Дубулты ж заставаліся па-за баронскімі ўладаннямі. Крыніцы

Катэгорыя:Мікрараёны Юрмалы