Анатоль Аляксеевіч Баразеннікаў () — беларускі скульптар.
Біяграфія Нарадзіўся года ў пасёлку Ільіч Гомельскай вобласці. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1977 годзе. Вучыўся ў А. Бембеля, А. Анікейчыка, Г. Мурамцава. Удзельнік мастацкіх выставак з 1975 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1988 года. Жыў у г. Мінску.
Памёр года.
Творчасць Працуе ў станковай, манументальнай скульптуры. Асноўныя работы: «Гол» (камплект скульптур), «Яны адстаялі жыццё», «Мацярынства», «Яблынька»; помнік воінам і партызанам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (г. Рагачоў).
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі