Кровічы (), таксама кробізі — племя дакаў або гетаў фракійскага паходжання, якое жыло на поўдзень ад ДунаяIliescu, Popescu & Ștefan (1964) p. 8-9 § IV Hecateu.

Страбон і Паўсаній апісваюць кробізаў як вялікі народ, які заўсёды быў жаданым саюзнікам, бо мог сабраць да 200 тысяч воінаў, «набожных, смелых і неўтаймоўных». Кробізы засялялі землі ўздоўж узбярэжжа Чорнага мора, ад Варны да Каліакры і Белаградзец і ўглыб мацерыка да Траян, дзе выяўлены іх пахаванні. У Вялікатырнаўскім музеі выстаўлены пахаванні правадыра з вёскі Галяманітэ. Курганы кробізаў былі знойдзены каля Варны.

Згадваюцца кробізы пры апісанні падзей канца VI ст. Герадот згадваў «краіну кробізаў» у Фракіі. Кровічы былі аб’яднаны ў племянны саюз, які ахопліваў значную частку плямён гетаў. У той жа час, будучы непасрэднымі паўночнымі суседзямі адрысаў, яны разам з некаторымі плямёнамі свайго саюза не раз уваходзілі ў склад Адрыскай дзяржавы ў перыяды яе магутнасці. Да племяннога саюза кробізаў, верагодна, належалі і тэрызы.

Герадот кажа, што пры нараджэнні кровічаў аплакваюць, а пры смерці ладзяць гулянні. Нябожчыка, якога спальвалі або пакідалі цэлымі, калі ён быў знатным, забяспечвалі ўсімі неабходнымі і дарагімі прадметамі, якімі ён карыстаўся пры жыцці, для гэтага знаць стварала вялікія насыпы зямлі — курганы, каб праславіць сваё зямное жыццё перад будучымі пакаленнямі. Такія курганы знаходзяцца сёння вакол Варны. Займаліся жывёлагадоўляй і земляробствам, не любілі мора. Таму яны былі абмежаваны ў знешняй дзейнасці, не ведалі гандлю. Іх рэлігіяй быў антрапамарфізм, а кумірам — вершнік-герой.

Кровічы і крывічы На думку некаторых даследчыкаў, кровічы на ​Балканах звязаны з усходнеславянскім племем крывічоў. Гэтая тэорыя таксама звязана з тэорыяй раманскага (дакійскага) уплыву на балтаў у выніку змяшэння з дакійскімі плямёнамі.

Вацлаў Ластоўскі выказваў версію паходжання крывічоў ад гетаў і кровічаў. Раннія старажынарускія летапісы сцвярджаюць, што славяне перасяліліся на ўсходне-еўрапейскую раўніну з берагоў Дуная (сучасных Балгарыі і Румыніі). На думку Ластоўскага, пацвярджае гэта і археалогія, і этнаграфія мясцовасцяў. Лялевель прыводзіць больш шасцідзесяці геаграфічных імён з-над Дунаю, сходных з такімі самымі імёнамі ў усходніх славян. Дагэтуль некаторыя беларускія рэкі называюцца Дунай, Задункі і падобна. Узоры на рэчах, знойдзеных у прыдунайскіх магілах бронзавага веку, могуць сведчыць пра адзінства культуры з жыхарамі абшару паміж Прыпяццю і Дзвіной, Дняпром і Нёманам, якія мелі падобнага тыпу магільнікі. Петр Кёпен і Іаахім Лялевель выводзяць назву крывічоў ад фракійцаў-кробізаў, або кровічаў, і лічаць крывічоў іх нашчадкамі.

Вацлаў Ластоўскі таксама звязвае назву беларусаў «gudai» у літоўскай мове і гетаў. Таксама Ластоўскі знаходзіў сувязь «гетаў» з «Гаўрамі», якія згадваюцца ў Дзядах. Такое ж імя было ў сабакі князя Бая.

Аднак чэшскі гісторык Шафарык выказваўся супраць гэтай канцэпцыі, лічыў продкамі крывічоў неўраў і люцічаўП. Ё. Шафарык. «Славянскія старажытнасці».

Уладары

Ісант Драміхет

Крыніцы

Катэгорыя:Фракійскія плямёны Катэгорыя:Фракійцы Катэгорыя:Крывічы Катэгорыя:Старажытныя народы