Лецыдэ́ла (Lecidella) — род накіпных лішайнікаў сямейства леканоравых.
Апісанне Талом накіпны, суцэльны, ад арэаляванага да бародаўчата-арэаляванага або зярністага, парэпаны, альбо апушчаны ў субстрат і непрыкметны. Падслаявіна чорная ці сіне-чорная, выразная, можа адсутнічаць. Апатэцыі звычайна круглыя, сядзячыя са звужанай асновай або напаўапушчаныя, плоскія або выпуклыя, з добра развітым выпуклым краем, голыя або з налётам, чорныя ці чырвона-карычневыя. Слаявінны край адсутнічае. Сумкі булавападобныя, таўстасценныя, маюць 8 спор. Споры аднаклетачныя, мала калі бясколерныя, ад эліпсоідных да шырокаавальных і яйцападобных, таўстасценныя.
Пашырэнне Адрозніваецца звыш 40 відаў, шырока распаўсюджаных у абодвух паўшар’ях. Лішайнікі сустракаюцца на камяністым субстраце, кары дрэў, драўніне, імхах, на раслінных рэштках і глебе. У Беларусі часта сустракаецца эпіфітны лішайнік — , на валунах — і , на драўніне — .
Спасылкі
Катэгорыя:Роды грыбоў Катэгорыя:Леканаральныя