За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Іўеўскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадахЯд Вашем: Ивье. Историческая справка .
Яўрэяў раёна, забітых не адразу пасля акупацыі, перавялі ў гета ў Іўі (у тым ліку з мястэчак Ліпнішкі, Чэневічы, Трабы, Суботнікі і Бакшты) і забілі ў маі 1942 года разам з мясцовымі яўрэямі.
Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 1 гета — у горадзе Іўе, дзе ў 1942 годзе з лютага да 7 мая былі закатаваныя і забітыя больш за 2500 чалавек.
У Іўеўскім раёне 20 чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага Мемарыяльнага комплексу Катастрофы і гераізму яўрэйскага народа «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Курбат Уладзіслаў і Лізавета, Глугоўская (Курбат) РэгінаЯд Вашем. История спасения. Курбат Владислав. , Пазняк Станіслаў, Тасілія і Ліхарад (Пазняк) ЯнінаЯд Вашем. История спасения. Позняк Тасилия. , Пашкоўская Ядвіга і ФранцішакЯд Вашем. История спасения. Пашковская Ядвига. , Мікулка Міхаліна і Ціхан (Мікулка) МарыяЯд Вашем. История спасения. Микулко Михалина. Гулидова В. «Благословение твоему дому», газета «Советская Белоруссия», 6 сентября 2007 года, Побаль Аляксандр, Аляксандра і УладзімірЯд Вашем. История спасения. Поболь Александр. , Конан Вольга, Яўген і ПавелЯд Вашем. История спасения. Конон Ольга. Янчевская Ж. Тысячи узников Ивьевского гетто приняли мученическую смерть , Міхалевіч Іван, Кацярына і БраніславаЯд Вашем. История спасения. Михалевич Иван. .
Мемарыяльны комплекс забітым яўрэям раёна ўзведзены ў вёсцы Стоневічы.
Крыніцы
Літаратура
Іўеўскі раён Катэгорыя:Гісторыя Іўеўскага раёна