Уі́льям Ча́тэртан Дыкс (;  — ) — англійскі складальнік гімнаў і калядак.

Біяграфія Уільям Чатэртан нарадзіўся ў Брысталі ў сям’і хірурга і пісьменніка Джона Дыкса. Бацька даў яму сярэдняе імя ў гонар паэта Томаса Чатэртана, біяграфію якога сам апісваў.

Большую частку жыцця Дыкс працаваў менеджарам страхавой кампаніі ў Глазга.

Ва ўзросце 29 гадоў ён цяжка захварэў і некалькі месяцаў быў прыкаваны да ложку, перажыўшы ў гэты час глыбокую дэпрэсію. Тым не менш, менавіта ў гэты перыяд ён напісаў шмат хрысціянскіх гімнаў.

Колькасць напісаных ім гімнаў больш за 40. Сярод вядомых твораў «What Child Is This?», «As with Gladness Men of Old», «To you, O Lord, our hearts we raise» і «Alleluia! Sing to Jesus»

Уільям Дыкс памёр у Чэдэры, Сомерсет, і пахаваны ў парафіяльнай царкве.

Крыніцы

Спасылкі

Жыццяпіс на Find a Grave

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:кампазітары Вялікабрытаніі Катэгорыя:Англамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты Вялікабрытаніі