По́лцеваРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Віцебскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мн.: Навука і тэхніка, 1977. — 504 с. (ст. 309)., Подцева () — скасаваная вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. У складзе Курынскага сельсавета.
Геаграфія Размяшчалася на тэрыторыі Віцебскага раёна, за 3 км на захад ад вёскі Курына Курынскага сельсавета.
Гісторыя Вёска знішчана нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Перад вайной у вёсцы пражывала 80 чалавек.
Падчас карнай экспедыцыі 23 мая 1943 года гітлераўцы забілі 29 жыхароў і спалілі вёску (18 двароў).
Пасля вайны не адрадзілася.
На месцы спаленай вёскі ў 1958 годзе ўсталяваны абеліск.
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».
Насельніцтва
Колькасць
1940 год — 80 жыхароў
Дынаміка
1940 год — 80 жыхароў
Памятныя мясціны
Абеліск на месцы спаленай вёскі (1958).
Зноскі
Літаратура Белорусская энциклопедия. Полтево (Подтево) . Нямецка-фашысцкі генацыд на Беларусі (1941 —1944): Зборнік / Камітэт па архівах і справаводству, Беларускі навукова-даследчы цэнтр дакументазнаўства, археаграфіі і архіўнай справы, Аддзел навуковай інфармацыі па гуманітарных навуках Акадэміі навук Беларусі, Беларускі рэспубліканскі фонд «Узаемаразуменне і прымірэнне»; [Пад агул. рэд. У. М. Міхнюка]. — Мн.: БелНДЦДААС, 1995. — 411 с., 32 л. іл. — С. 33, 37, 38, 39. — ISBN 985-6099-06-4; Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці. Ф. 1778. — Воп. 3. — Спр. 2.
Спасылкі