Івандэ Кая (, сапраўднае імя Антонія Лукіна, народжаная Мельдэр-Мілер; — ) — латвійская пісьменніца і феміністка, змагар за незалежнасць Латвіі. Была ўключана ў акадэмічную энцыклапедыю «100 латвійскіх жанчын у культуры і палітыцы».
Кая выступіла з серыяй артыкулаў у падтрымку незалежнасці Латвіі. У 1918 годзе яна стала адной з заснавальніц Латвійскай асацыяцыі жанчын, патрабавала для іх выбарчага права; напісала асноўныя праграмныя дакументы асацыяцыі.
У 1926 годзе Івандэ Кая была ўзнагароджана ордэнам Трох зорак. У 1928—1931 гадах выйшаў збор яе твораў у дзесяці тамах, які ўключаў і раней неапублікаваныя п'есы, а таксама яе дзённік за 1918—1921 гады, які прадстаўляў значную гістарычную цікавасць.
У снежні 1941 года пісьменніцу, якая накіроўвалася на калядную службу ў Царкву Св. Гертруды, збіў нямецкі ваенны грузавік. Без прытомнасці яе даставілі ў бальніцу, дзе яна памерла 2 студзеня 1942 года. Пахаваная на Лясных могілках у Рызе. Крыніцы
Катэгорыя:Пісьменніцы Латвіі Катэгорыя:Пісьменніцы-феміністкі