За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Воранаўскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.

Самыя масавыя забойствы яўрэяў у раёне адбываліся ў Воранаве і Радуні, а таксама ў вёсцы Гарадзішча.

Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 2 гета: У гета пасёлка Воранава (лета 1941 — 11 мая 1942) былі закатаваныя і забітыя каля 2000 чалавек. У гета пасёлка Радунь (лістапад 1941 — 10 мая 1942) загінулі больш за 2000 чалавек.

У Воранаўскім раёне 7 чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага Мемарыяльнага комплексу Катастрофы і гераізму яўрэйскага народа «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Коркуць Казімір, Гаўрылкевіч АнтонЯд Вашем. История спасения. Гаврилкевич Антон. , Ухта Антоній і МарыяЯд Вашем. История спасения. Ухто Антоний и Мария. , Матаніс Анеля, Фелікс і БраніслаўЯд Вашем. История спасения. Матонис Анеля, Феликс и Бронислав. .

Па даных камісіі садзейнічання НДК, у Воранаўскім раёне было расстраляна 1604 яўрэі, у тым ліку 492 жанчыны і 299 дзяцей. Камісія змагла ўсталяваць імёны не ўсіх загінулых, а толькі 1387 імёнаў і прозвішчаўЛ. Смиловицкий. Гетто Белоруссии — примеры геноцида (из книги «Катастрофа евреев в Белоруссии, 1941—1944 гг.».

Вялікую работу па ўвекавечанні памяці загінуўшых яўрэяў Воранаўскага раёна правёў Э. Ярмусік, склаўшы спісы загінулых вязняў Воранаўскага і Радуньскага гета з указаннем прозвішча, імя і года нараджэнняОб этом надо помнить всегда. (из книги М. Ботвинника. «Холокост в книгах „Память“ Республики Беларусь». Мн., 2008).

Помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў Воранаве і ў Радуні.

Крыніцы

Літаратура

Воранаўскі раён Катэгорыя:Гісторыя Воранаўскага раёна