Смерць фашызму — беларуская газета і орган Любчанскага падпольнага райкама КП(б)Б Баранавіцкай вобласці ў гады Другой сусветнай вайны .

Гісторыя Выдавалася ў партызанскай брыгадзе імя Фелікса Дзяржынскага, якая дзейнічала ў Налібоцкай пушчы . Вядома аб 14 нумарах (№ 8-22), выпушчаных з 1 красавіка па 29 чэрвеня 1944 года на рускай мове. Рэдактарам выдання з’яўляўся Н. А. Працэнка.

Пасля вызвалення Беларусі газета працягнула выходзіць пад назвай «Ленінскі шлях» як орган Любчанскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў рабочых Баранавіцкай, а пазней Гродзенскай вобласці (са студзеня 1954 года). Выпуск выдання спыніўся на сотым нумары за 13 снежня 1956 года ў сувязі з ліквідацыяй Любчанскага раёна.

Крыніцы

Катэгорыя:Газеты XX стагоддзя Катэгорыя:Газеты Беларусі на рускай мове Катэгорыя:Друкаваныя выданні, закрытыя ў 1956 годзе Катэгорыя:Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1944 годзе