Аляксей Уладзіміравіч Качан (нар. , , БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст і трэнер. Атакуючы абаронца. Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Біяграфія Выхаванец СДзЮШАР №4 г. Віцебска. Першы трэнер — Алег Дзмітрыевіч Марозаў. Навучаўся ў Мінску ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Аляксандра Аляксандравіча Барысава і Валерыя Пятровіча Ваўлева. У 2011—2022 гадах выступаў за віцебскі «Рубон».

Выступаў за юнацкую (2007), юніёрскую (2008—2009) і моладзевую (2010—2011) зборную Беларусі.

З 2022 года — галоўны трэнер моладзевай каманды «Рубон». Таксама працуе дырэктарам віцебскай СДзЮШАР ППАР ВДУ імя П. М. МашэраваУчреждение «Специализированная детско-юношеская школа олимпийского резерва первичной профсоюзной организации работников Витебского государственного университета имени П.М.Машерова».

Кар’ера 2006—2007 — РДВАР-РЦАР (Мінск) 2007—2009 — РДВАР (Мінск) 2009—2011 — Віталюр-РДВАР (Мінск) 2011—2022 — Рубон (Віцебск) 2014—2015 — Рубон-2 (Віцебск)

Крыніцы

Спасылкі Профіль на сайце РФБ Профіль на сайце eurobasket.com Профіль на сайце basketball.realgm.com

Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі РДВАР Катэгорыя:Ігракі «Віталюр-РДВАР» Мінск Катэгорыя:Ігракі «Рубона» Віцебск Катэгорыя:Баскетбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-18 Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-20