Андрэй Леанідавіч Шулаеў або Андрэй Шула-Сянчэўскі (нар. 1981) — беларускі архітэктар. Галоўны архітэктар праектаў. Магістр архітэктуры, магістр гісторыі. Спецыяліст па ахове культурнай спадчыны.
Станам на 2018 год, галоўны архітэктар праекта Нацыянальнага аэрапорта «Мінск».
Станам на 2020 год, старшыня праўлення мясцовага дабрачыннага фонду «Крэўскі замак».
Станам на 2025 год, аспірант Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы.
Сферы прафесійных інтарэсаў — вексілалогія, гісторыя беларускай лексікаграфіі, гісторыя абарончых збудаванняў.
Аўтар 5 навуковых і навукова-папулярных кніг, больш за 20 навуковых артыкулаў (лістапад 2025) пра пэўныя аб’екты культурнай спадчыны і вексілалогіі. Таксама аўтар шэрагу 3D-рэканструкцый аб’ектаў культурнай спадчыны.
Крыніцы
Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Вексілолагі Беларусі