Рызамат Мусамухаме́даў ( 24 лютага 1881, Ташкент — 13 сакавіка 1979, Кібрай) — савецкі перадавы вінаградар і арганізатар вытворчасці, Герой Сацыялістычнай Працы.
Біяграфія Нарадзіўся 24 лютага 1881 года ў горадзе Ташкенце Туркестанскага генерал-губернатарства (цяпер Узбекістан) у сям’і патомнага вінаградара. Узбек. З 1895 года працаваў у вінаробнай фірме «Дэгрэс» блізу Ташкента, у якой да 1914 года працаваў яго бацька. З 1914 года працаваў вінаградарам, затым галоўным спецыялістам гаспадаркі «Кенсан», з 1922 года — вінаградарам станцыі «Аквак», пазней загадваў доследным вінаграднікам Ак-Кавацкай доследнай станцыі Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута баваўнаводства і ірыгацыіГерои страны .
З 1947 года працаваў інструктарам Ташкенцкага абласнога ўпраўлення сельскай гаспадаркі, з 1950 года — галоўны аграном па вінаградарстве Міністэрства сельскай гаспадаркі Узбекскай ССР. Пад яго кіраўніцтвам і па яго праектах у Галодным стэпе, Каракалпакстане, Харэзмскім аазісе, Бухары і Самаркандзе было закладзена 75 садоў і вінаграднікаў агульнай плошчай каля 4 тысяч гектараў.
Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Узбекскай ССР 2-5 скліканняў.
Жыў у Ташкенце. Памёр 13 сакавіка 1979 года ў Кібраі, пахаваны ў Ташкенце на могілках Ялангач-2Мемориал памяти .
Узнагароды і званні
Герой Працы (1936); Герой Сацыялістычнай Працы (5 лістапада 1962; за вялікія заслугі ў развіцці вінаградарства, распрацоўку прагрэсіўных спосабаў вырошчвання вінаграднікаў і падрыхтоўку кадраў вінаградараў у калгасах і саўгасах; Лаўрэат Сталінскай прэміі 3-й ступені (1952; за карэннае ўдасканаленне метадаў фарміравання, абрэзкі вінаградных кустоў і рэканструкцыі вінаграднікаў); Ганаровы акадэмік АН Узбекскай ССР (1957—1961); Заслужаны вінаградар Узбекскай ССР (1935); Заслужаны аграном Узбекскай ССР (1971); Узнагароджаны: 3 ордэны Леніна (25 снежня 1945; 11 студзеня 1957; 5 лістапада 1962); ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі (27 жніўня 1971); 2 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (23 студзеня 1946; 16 студзеня 1950); ордэн «Знак Пашаны» (15 лютага 1939; за стварэнне аднаго з лепшых вінаграднікаў у Сярэдняй Азіі плошчай 40 гектараў з сярэдняй ураджайнасцю 14 тон з гектара, а з асобных участкаў — да 25-30 тон высакаякасных сартоў вінаграду); медалі, а таксама 3 вялікія залатыя, 4 малыя залатыя, вялікі срэбны і 7 бронзавых медалі УСГВ і УДНГ СССР, медалём імя І. В. Мічурына.
Ушанаванне памяці Яго імем названы навучальныя ўстановы, вуліца ў Ташкенце, калектыўныя гаспадаркі ў Сырдар’інскай і Ташкенцкай абласцях. Назва «Рызамат» прысвоена элітнаму сорту вінаграда з салодкімі і буйнымі пладамі.
Вобраз у культуры Часта паказваецца правобразам героя фільма 1969 года «» — старога, які павёз на фронт эшэлон з яблыкаміГерой Социалистического Труда Мусамухамедов Ризамат // Герои страныЭржан Анарбаев — Его великое имя- Ризамат-ота Мусамухамедов // Naspravdi, 4 июня 2020Лилия Николенко — Наш любимый виноград Ризамат-ота и Великая Отечественная война // Письма о Ташкенте, 9 мая 2020.
Крыніцы
Літаратура
Энциклопедия виноградарства / гл. ред. А. И. Тимуш. — Кишинев : Гл. ред. Молдавской Советской Энциклопедии, 1986
Катэгорыя:Постаці Ташкента Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Узбекскай ССР Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Вучоныя Узбекістана Катэгорыя:Аграномы СССР Катэгорыя:Селекцыянеры СССР Катэгорыя:Аграномы Узбекістана Катэгорыя:Селекцыянеры Узбекістана