Падказе́лле () — былая вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Шаць, каля ўпадзення ў яе Кавалёўкі. Уваходзіла ў склад Шацкага сельсавета.

Гісторыя Вёска Міхалевічы вядома прынамсі з сярэдзіны XVIII стагоддзя, калі яна належала да дамена Шацк, уласнасць Антонія Аскеркі, старасты мазырскага. Уваходзіла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Пазней перайшла ад Аскеркаў да Ляневічаў. У 1860 годзе 2 двары. Пасля 1861 года ў Шацкай воласці Ігуменскага павета. У другой палове XIX стагоддзя ў фальварку было каля 2 валок зямлі. Як адзначаў краязнавец Аляксандр Ельскі, месца было выгодным як паша і месца для рыбалоўства і палявання, нават на баброў і выдраў. У 1889 годзе ўрочышчам Падказелле (Паказелле) валодаў праваслаўны дваранін Мікалай Лявонавіч Ляневіч, было 32 дзесяціны зямлі. Паводле перапісу 1908 года хутар. Паводле перапісу 1916 года засценак.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1926 годзе 4 двары. У 1939 годзе было 5 двароў.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года пад акупацыяй Германіі. У кастрычніку 1943 года вёска была спалена акупацыйнымі войскамі, забіта 5 жыхароў. Пасля вайны не была адноўлена.

Насельніцтва

1908 год — 4 двары, 29 жыхароў 1916 год — 4 двары, 29 жыхароў, усе беларусы 1940 год — 7 двароў, 42 жыхары

Памятныя месцы

Мемарыял каля былой вёскі Падказелле памяці загінулых 30 чэрвеня 1941 года ў ваколіцах вёскі Старынкі на шашы Узда — Пухавічы.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Вёскі Беларусі, цалкам або часткова знішчаныя нацыстамі