Трафі́чны ўзро́вень — сукупнасць арганізмаў біяцэнозу, якія займаюць пэўнае становішча ў ланцугу харчавання, аб’яднаных тыпам жыўлення.
Адрозніваюць наступныя трафіныя ўзроўні: прадуцэнты — аўтатрофныя арганізмы (бактэрыі, зялёныя расліны); кансументы 1-га парадку (расліннаедныя жывёлы); кансументы 2-га парадку (драпежнікі); кансументы 3-га парадку (другасныя драпежнікі); рэдуцэнты (мікраарганізмы-дэструктары, грыбы).
Арганізмы розных трафічных ланцугоў, якія атрымліваюць ежу праз аднолькавую колькасць звёнаў, знаходзяцца на адным трафічным узроўні. Арганізмы аднаго віду, якія прымаюць удзел у розных трафічных ланцугах, у залежнасці ад крыніцы энергіі, могуць знаходзіцца на розных трафічных узроўнях.
На кожным трафічным узроўні корм засвойваецца (асіміліруецца) часткова, бо значная яго частка траціцца на абмен, таму прадукцыя арганізмаў кожнага наступнага ўзроўню заўсёды меншая за прадукцыя папярэдняга ў сярэднім у 10 разоў. Адносная колькасць энергіі, што перадаецца ад аднаго трафічнага ўзроўня да другога, называюць экалагічнай эфектыўнасцю згуртавання або эклагічнай эфектыўнасцю ланцуга.
Суадносіны розных трафічных узроўняў (трафічную структуру) паказваюць графічна ў выглядзе экалагічнай піраміды, асновай якой служыць першы ўзровень трафічнга ланцуга (узровень прадуцэнтаў). Вывучэннем трафічных узроўняў займаецца трофаэкалогія.
Крыніцы
Літаратура
Трофический уровень // Ибрагимова К. К., Рахимов И. И., Зиятдинова А. И. Словарь-справочник терминов по экологии и охране природы: Учебное пособие. — Казань: Изд-во «Отечество», 2012. — С. 104. — 148 с. — ISBN 978-5-9222-0558-0.
Рівень трофічний // Словник-довідник з екології : навч.-метод. посіб. / уклад. О. Г. Лановенко, О. О. Остапішина. — Херсон : ПП Вишемирський В. С., 2013. — С. 155.
Спасылкі Трофические взаимодействия в экосистемах. Экологические пирамиды // Кубанскі дзяржаўны ўніверсітэт. Філіял у Салавянску-на-Кубані § 45. Цепи и сети питания. Трофические уровни // Единый информационно-образовательный ресурс. Учебное пособие «Биология» для 10 класса
Катэгорыя:Экалагічныя тэрміны Катэгорыя:Трафічная экалогія