Дыпламат () — амерыканскі тэлесерыял у жарны палітычнага трылера, які транслюецца з 20 красавіка 2023 года на Netflix.

Фабула Кейт Уайлер прызначаецца амбасадарам ЗША ў Вялікабрытаніі. У хуткім часе авіяносец брытанскага флоту «HMS Courageous» падвергся ракетнаму абстрэлу ў Персідскім заліве. Галоўнымі падазраванымі з'яўляюцца па чарзе Іран, Расія, а пасля — і сама Вялікабрытанія. Адначасова Кейт Уайлер прапануюць заняць пасаду віцэ-прэзідэнта ЗША, і пасада амбасадара ў Лондане з'яўляецца фактычна іспытам для заняцця гэтай высокай пасады. На ёй Кейт Уайлер павінна прадухіліць міжнародны крызіс, стварыць стратэгічныя альянсы і прызвычаіцца да свайго новага месца ў цэнтры грамадскай ўвагі. І ўсё гэта, спрабуючы захаваць шлюб з Хэлам, кар'ерным дыпламатам і таксама былым амбасадарам.

Дзеючыя асобы

Галоўныя Кейт Уайлер (у выкананнні Керы Расел), амбасадар ЗША ў Вялікабрытаніі Хэл Уайлер (Руфус Сьюэл), муж Кейт, былы амбасадар Осцін Дэнісан (Дэвід Г'ясі), міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Эйдра Парк (Алі Ан), кіраўнік аддзялення ЦРУ ў Лондане Нікол Троўбрыдж (Роры Кінір), прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Сцюарт Хэйфард (Ата Эсанда), заступнік кіраўніка дыпмісіі

Другарадныя Маргарэт Ройлін (Селія Імры), функцыянер Кансерватыўнай партыі, нефармальны дарадца прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Мігель Ганан (Мігель Сандавал), Дзяржаўны сакратар ЗША Білі Апія (Нана Менса), кіраўнік апарата Белага дома Уільям Рэйбэрн (Майкл МакКін), Прэзідэнт ЗША Грэйс Пэн (Элісан Джэні), Віцэ-прэзідэнт ЗША

Спасылкі

Старонка тэлесерыяла на сайце Netflix

Катэгорыя:Тэлеперадачы паводле алфавіта Катэгорыя:Тэлесерыялы ЗША Катэгорыя:Тэлесерыялы 2023 года Катэгорыя:Тэлесерыялы на англійскай мове