Тэрэсва () — рака ў Закарпацкай вобласці Украіны. Правы прыток Цісы (басейн Дуная).

Утвараецца зліццём Макранкі і Брустуранкі на паўднёва-заходніх схілах Верхавінскага хрыбта Усходніх Карпат. Далей рака перасякае Паланінскі хрыбет. Выходзіць у нізоўях на Закарпацкую нізіну.

Даўжыня 56 км, плошча басейна 1225 км². Даліна ў вярхоўях пераважна V-падобная (шырынёй 100–400 м), на асобных участках цяснінападобная (шырынёй 30—40 м), ніжэй — карытападобная, шырынёй ад 0,5 км да 2 км. Пойма часта асіметрычная, перарывістая (шырыня змяняецца ад 50—200 м да 1,5 км), у нізоўі зліваецца з поймай Цісы. Рэчышча звілістае, моцна разгалінаванае, парожыстае, маюцца вадаспады (у верхнім цячэнні).

Жыўленне мяшанае з перавагай дажджавога; ледастаў няўстойлівы, характэрны паводкі на працягу года, часамі разбуральныя. Берагі на асобных участках умацаваныя. Маюцца невялікія ГЭС, водны турызм.

Крыніцы

Літаратура Кирилюк М. І. Тересва // Географічна енциклопедія України: [в 3 т.] / редкол.: О. М. Маринич (відповід. ред.) та ін. Т. 3. — К.: Українська енциклопедія ім. М. П. Бажана, 1993.

Катэгорыя:Прытокі Цісы Катэгорыя:Рэкі Закарпацкай вобласці