Ёханес Пяэзуке (; , — , ) — эстонскі фатограф і рэжысёр, адзін з заснавальнікаў эстонскага кінематографа.
Біяграфія У 1912 годзе тартускі фатограф Ёханес Пяэзуке адкрыў першую кінастудыю ў Тарту (Estonia Film Tartus) і зняў свой першы фільм. Ён быў дакументальным, змантаваным з кінахронікі аб наведванні Таліна шведскім каралём Густавам V. Наступны фільм, зняты ў 1914 годзе Ёханесам Пяэзуке, называўся «Паляванне на мядзведзя ў Пярнумаа» («Karujaht Pärnumaal») і з’яўляўся сатырычнай камедыяй пра нямецкіх баронаў. Пяэзуке зняў каля 40 фільмаў, 10 з якіх дайшлі да нашых дзён (пяць кінахронік, чатыры дакументальныя і адзін мастацкі). Загінуў у чыгуначнай катастрофе ў горадзе Орша ў 1918 годзе. Крыніцы
Катэгорыя:Кінарэжысёры Эстоніі