Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Магілёўскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, а таксама Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Урада Рэспублікі Беларусь, падсправаздачны таксама Магілёўскаму абласному Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» . Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю аблвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Магілёва, у Доме Саветаў (1938—1940, арх. І. Лангбарда) па Першамайскай вуліцы, 71.

Структура Аддзел па ахове дзяржаўных сакрэтаў, мабілізацыйнай працы і пытаннях абароны Галоўнае ўпраўленне арганізацыйна-кадравай работы Галоўнае ўпраўленне гандлю і паслуг Галоўнае ўпраўленне землеўпарадкавання Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Галоўнае ўпраўленне па адукацыі Галоўнае ўпраўленне па ахове здароўя Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Галоўнае фінансавае ўпраўленне Камітэт дзяржаўнай маёмасці Камітэт па архітэктуры і будаўніцтве Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай ахове (акрамя пытанняў працы і заработнай платы) Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай ахове (у частцы пытанняў працы, занятасці і заработнай платы) Камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні Камітэт эканомікі Кантрольна-аналітычнае ўпраўленне Кіраўніцтва справамі Упраўленне бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці Упраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі Упраўленне культуры Упраўленне па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і надзвычайных сітуацыях Упраўленне па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Упраўленне спорту і турызму Упраўленне ўнутраных спраў

Старшыні

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Арганізацыі Магілёва Катэгорыя:Мясцовыя выканаўчыя камітэты Беларусі Катэгорыя:Першамайская вуліца (Магілёў)