Ва́лдыс За́тлэрс (Valdis Zatlers) — урач-траўматолаг, сёмы прэзідэнт Латвіі (абавязкі якога выконвае з 8 ліпеня 2007 года).
Нарадзіўся 22 сакавіка 1955 г. у Рызе. У 1979 годзе закончыў Рыжскі медыцынскі інстытут (сёння — Латвійская медыцынская акадэмія). Працаваў траўматолагам-артапедам у рыжскай бальніцы №2, у якой з 1985 года ўзначальваў аддзяленне траўматалогіі. З 1994 года Затлэрс перайшоў на месца дырэктара ў бальніцу траўматалогіі і артапедыі, дзе і працаваў да свайго абрання на пасаду прэзідэнта Рэспублікі.
Затлэрс - заснавальнік Латвійскай асацыяцыі артраскапіі (быў таксама яе прэзідэнтам), займаў пасаду віцэ-прэзідэнта і прэзідэнта (з 2003) Латвійскай асацыяцыі траўматалогіі і артапедыі. У красавіку 2007 года Затлэрс быў узнагароджаны Ордэнам Трох Зорак IV ступені.
На пасаду прэзідэнта Латвіі быў намінаваны 22 мая 2007 года кіруючай парламенцкай кааліцыяй у якасці незалежнага кандыдата. У выбарах, якія адбыліся 31 мая, Затлэрс перамог з колькасцю 58 галасоў «за» і 40 «супраць».
Спасылкі
Афіцыйная старонка Прэзідэнта Латвіі
Катэгорыя:Дэпутаты Адзінаццатага Сейма Латвіі Катэгорыя:Прэзідэнты Латвіі Катэгорыя:Медыкі Латвіі Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Кавалеры ордэна Гейдара Аліева Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Латвіі Катэгорыя:Ліквідатары Чарнобыльскай аварыі Катэгорыя:Траўматолагі Катэгорыя:Артапеды