На тэрыторыі Полацкага раёна немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі 3 гета:
у Дунілавічах (1941 — 21 лістапада 1942, каля 1000 загінулых), у Лынтупах (1941 — канец снежня 1942, каля 250 загінулых), у Паставах (люты — лістапад 1942, каля 4000 загінулых).
У Пастаўскім раёне 19 чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Ёзеф, Баляслава, Цэліна Анішкевічы і Ванда Скуратовіч (Анішкевіч). У вёсцы Зосіна выратавалі Славіна Ерамію і яго сям’юЯд Вашем. История спасения. Анишкевичи. . Браніслаў, Станіслава, Флер’ян, Станіслаў і Вераніка Зямчонак, Браніслава Урублеўская (Зямчонак). Выратавалі сям’ю Гордан з чатырох чалавек: Янкеля, яго жонку Хінду і дзяцей Абрама і ЛібуА. И. Корсак. «Кто спасет одну жизнь — спасет целый мир» Яд Вашем. История спасения. Гордон. . Кацярына і Іван Крывенскія выратавалі Славіну Соню ў ДунілавічахЯд Вашем. История спасения. Кривенькие. . Казімір, Паўліна, Віктар, Валерыя і Генефа Несцяровіч у вёсцы Зарэжжа выратавалі Шпрэйрэгена Ізраіля, Гольдмана Іцхака, Цэйтліна БерлаЯд Вашем. История спасения. Нестеровичи. . Уладзіслаў і Антоній Скорыя. У вёсцы Казіміраўка выратавалі Бесмана Бернарда.
У 1956 годзе ў Паставах на магіле ахвяр генацыду яўрэяў на вуліцы Горкага была ўсталяваная стэла.
У Лынтупах у 1960-х гадах усталяваныя 5 помнікаў яўрэям — вязням гета.
У Дунілавічах помнік ахвярам Катастрофы пастаўлены ў 1958 годзеШульман А. Л. У ворот вечности.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Гісторыя Пастаўскага раёна Пастаўскі раён