Джордж Купер Стывенс (; ) — амерыканскі , , і . З 1941 па 1943 год — прэзідэнт Гільдыі рэжысёраў Амерыкі. Атрымаў дзве прэміі «Оскар» і ўзнагароду імя Ірвінга Тальберга ў 1953 годзе. Ён атрымаў прэмію «Оскар» за найлепшую рэжысуру за фільмы «Месца пад сонцам» (1951) і «Гігант» (1956).

Біяграфія Пачынаў як аператар, працуючы над кароткаметражнымі камедыямі з удзелам Ларэла і Хардзі. Першым яго поўнаметражным фільмам была серыйная камедыя «Коэны і Келі ў бядзе» (1933). Сапраўдным рэжысёрскім прарывам стаў для яго фільм «Эліс Адамс» (1935) з Кэтрын Хепбёрн. У канцы 1930-х паставіў некалькі фільмаў з Джынджэр Роджэрс і Фрэдам Астэрам, у 1940 — «Начное дзяжурства» (1940) з Кэрал Ломбард.

Зноскі

Спасылкі