Крывінка, Крывіна, Ніжняя Крывіна — рака ў Сенненскім і Бешанковіцкім раёнах Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Заходняя Дзвіна.

Даўжыня 34 км. Плошча вадазбору 637 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰.

Асноўны прыток — рака Бярозка (з правага боку)

Выцякае з возера Багданаўскага за 0,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Запруддзе Сенненскага раёна, цячэ па Чашніцкай раўніне, вусце за 0,3 км на ўсход ад вёскі Верхняе Крывіна Бешанковіцкага раёна. Даліна ракі да вёскі Асавец (Бешанковіцкі раён) невыразная, ніжэй на плыні — шырынёй 0,2—0,5 км. Абалона забалочаная, да вёскі Асавец шырынёй 2—3 км, ніжэй 50—100 м. Рэчышча ад вытоку на працягу 19,5 км каналізаванае, яго шырыня 4—8 м, у нізкай плыні 10—15 м.

У басейне Крывінкі знаходзяцца азёры Багданаўскае, Сянно, Вобранка, Крыльцова, Кулікоўскае, Рубаўскае, Сукрэменскае, Тухінскае.

Літаратура

Спасылкі Сенненскі раён. Прырода Сенненскага раёна. Водныя рэсурсы // Сайт ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна»

Катэгорыя:Рэкі Сенненскага раёна Катэгорыя:Рэкі Бешанковіцкага раёна Катэгорыя:Прытокі Заходняй Дзвіны