Многія яўрэі ў Івацэвіцкім раёне былі забітыя падчас карнай аперацыі нацыстаў «Прыпяцкія балоты», якая праводзілася з 19 ліпеня па 31 жніўня 1941 годаА. Литвин. Убийцы , газета «Беларусь сегодня», 03.12.2003. Усяго толькі ў гэтым раёне атрад СС забіў не менш за 2 000 яўрэяў, у тым ліку і ў вёсках Вулька, Выганашчы і ГлінаМ. Ринский. Из рода Пекеров .

5 жніўня 1941 года забітыя яўрэі з мястэчка Вялікая Гаць — больш за 400 прадстаўнікоў народа і 18 чалавек мясцовых актывістаў. Карнікі на конях акружылі населены пункт, а затым сагналі на базарную плошчу ўсё яўрэйскае насельніцтва. Мужчын аддзялілі ад старых, жанчын і дзяцей. Мужчынам абвясцілі, што іх накіруюць на працу, пабудавалі ў калону, пад канвоем адвялі на ўскраіну вёскі і расстралялі ля равоў. Затым расстралялі жанчын, старых і дзяцей. Усяго ў вёсцы былі забітыя звыш 400 яўрэяў. Юнак Рубаха Шымель падчас расстрэлу пас коней, яго схапілі на наступны дзень двое мясцовых паліцэйскіх і расстралялі па ўласнай ініцыятыве.

За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Івацэвіцкага раёна былі забітыя, а нешматлікія выратаваныя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах. Самыя масавыя забойствы яўрэяў раёна адбыліся ў Быцені (2000 чалавек), Івацэвічах, Косаве, Целяханах, Святой Волі, Мерачоўшчыне і Рудні (Быценскі сельсавет) (980 чалавек).

Было створана 7 гета: у Быцені (лета 1941 — 25.12.1942), закатаваныя і забітыя ад 2000 да 3000 чалавек, у Івацэвічах (лета 1941 — 11.08.1942), закатаваныя і забітыя больш за 1000 чалавек, у Косаве (канец чэрвеня 1941 — 25.08.1942), закатаваныя і забітыя прыкладна 4500 чалавек, у Целяханах (ліпень 1941 — 07.08.1941), забітыя каля 2000 чалавек, у Мерачоўшчыне (1941 — 25.08.1942), забітыя 300 чалавек, у Рудні (1941 — 25.07.1942), забітыя каля 2000 чалавек, у Святой Волі (1941 — сакавік 1942), забітыя некалькі сотняўЯд Вашем. Проект увековечения имен евреев. Брестская область .

У Івацэвіцкім раёне тры чалавекі былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Русецкія Яўхім і ЮліяЯд Вашем. История спасения. Русецкие Ефим и Юлия , Каконь НічыпарЯд Вашем. История спасения. Коконь Никифор .

Помнікі ахвярам Катастрофы ўстаноўлены ва ўрочышчы Ялава і ва ўрочышчы Мерачоўшчына каля Косава, у Святой Волі, Быцені, Целяханах і ў Рудні.

Крыніцы

Літаратура

Івацэвіцкі раён Катэгорыя:Гісторыя Івацэвіцкага раёна