Андрэй Міхайлавіч Гарбаценка () — беларускі ваенны, генерал-маёр (2023). Начальнік Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь (2024—2026).
Біяграфія Нарадзіўся 21 кастрычніка 1970 года ў Магілёве.
У 1992 годзе скончыў з адзнакай Сумскае вышэйшае артылерыйскае каманднае двойчы Чырванасцяжнае вучылішча імя М. В. Фрунзе. У 2006 годзе скончыў з адзнакай і залатым медалём Камандна-штабны факультэт Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. У 2014 годзе скончыў з адзнакай і залатым медалём факультэт Генеральнага штаба Узброеных Сіл Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.
У 2018—2021 гадах — начальнік 7-га ўпраўлення Генеральнага Штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
20 мая 2021 года прызначаны начальнікам Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча.
28 ліпеня 2023 года прызначаны на пасаду начальніка Галоўнай ваеннай інспекцыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
29 красавіка 2024 года па 3 сакавіка 2026 годаГенерал-майор Андрей Горбатенко назначен на должность заместителя Государственного секретаря Совета безопасности працаваў начальнікам Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.
3 сакавіка 2026 года прызначаны намеснікам Дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь, на гэтай пасадзе курыруе пытанні кадравай палітыкі і падрыхтоўкі афіцэрскага складу.
Узнагароды Медаль «За адзнаку ў воінскай службе» (2001); медалі «За бездакорную службу» I, II і III ступеняў; падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2014).
Крыніцы
Спасылкі Генерал-майор Горбатенко Андрей Михайлович .
Катэгорыя:Супрацоўнікі Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь