Уруст () — востраў у праліве Скагерак, належыць Швецыі. Уваходзіць у склад камуны Уруст лена Вестра-Гёталанд. Цэнтральны горад вострава — Хенан. Уруст з плошчай 345,6 км ² з’яўляецца трэцім па велічыні востравам Швецыі пасля Готланда і Эланда.

Злучаны мастамі як з мацерыком так і з некалькімі бліжэйшымі астравамі, уключаючы Чорн. Унутраныя і ўсходнія часткі вострава ўяўляюць сабой парослыя іглічным лесам пласкагор’і і занятыя пад земляробства лагчыны. На захад ад даліны, якая цягнецца ад Хенана да Варачыля, узвышшы пераходзяць у парослыя верасам пусткі, якія змяняюцца ля ўзбярэжжа хмызняком і голымі скаламі. Катэгорыя:Астравы Швецыі