Ірад I Вялікі (каля 73 — 4 да н.э.) — цар Іўдзеі з 40 да н.э. (фактычна з 37 да н.э.).
Біяграфія
Тытул цара атрымаў ад рымскага сената, але ўнутры Іўдзеі карыстаўся амаль абсалютнай уладай. Пашырыў тэрыторыю свайго царства, падуладнага Рыму, да межаў былой дзяржавы Давіда. Ператварыў Іерусалім у крэпасць. Бязлітасна душыў народныя хваляванні і знішчаў усіх, каго лічыў супернікам, у т.л. уласных дзяцей. Паводле хрысціянскага падання, даведаўшыся пра нараджэнне Хрыста, загадаў забіць усіх немаўлят у г. Віфлеем.
Пазней імя Iрад набыло пераносны сэнс як назва вельмі жорсткага, бязлітаснага чалавека.
Жонкі і дзеці
Жонкі:
1) Дорыс 2) Марыямна I 3) Марыямна II 4) Мальфака 5) Клеапатра 6) Палас 7) Федра 8) Элпіс
Дзеці:
сыны: Анціпа, Аляксандр, Арыстабулус IV, Ірад Філіп I, Ірад Архелай, Ірад Анціпа, Ірад Філіп II, Ірад і Фазаілдочкі: Салампса, Кіпра, Алімпіяда, Раксана і Саламея
Спасылкі
Катэгорыя:Персанажы Новага Запавету Катэгорыя:Цары іўдзейскія Катэгорыя:Ірадыяды Катэгорыя:Яўрэі ў Рымскай імперыі