Ха́танга — рака ў Азіі, у Краснаярскім краі (Расія).

Даўжыня ракі 227 км. Вадазбор 364 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,32 тыс. м³/сек.

Хатанга цячэ праз Паўночна-Сібірскаю нізіну па шырокай даліне, дзе знаходзіцца каля 112 тысяч азёр. Вусце ракі — Хатангскі заліў (мора Лапцевых). У эстуарый Хатангі ўпадае рака Папігай. Сярод прытокаў: Блудная, Малая Балахня, Лукунская, Арцельная, Старая, Ніжняя, Новая, Чара, Хета, Аганылі і інш.

Клімат у басейне Хатангі вельмі суровы. Рака замярзае ўжо ў канцы верасня (або ў пачатку кастрычніка), а крыгаход пачынаецца толькі ў сярэдзіне мая.

На эвенкійскай мове «Хатанга» азначае «багата вады». Найбуйнейшае паселішча, праз якое цячэ рака, гэта сяло Хатанга.

Гл. таксама Рака Катуй

Крыніцы

Спасылкі Государственный водный реестр РФ Жук В. А., Чалов Р. С. Хатанга // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Катэгорыя:Рэкі Краснаярскага края Катэгорыя:Басейн мора Лапцевых