Бе́нуэ (на мове банту — маці водаў, ) — рака ў Заходняй Афрыцы (Камерун, Нігерыя). Найбуйнейшы левы прыток ракі Нігер.
Даўжыня ракі 1400 км (па іншых дадзеных 960 км). Плошча басейна 441 тыс. км². Сярэдні расход вады 3170 м³/сек. Суднаходная ад горада Ібі (у перыяд дажджоў ад горада Гарвей). Па сваім характары — раўнінная рака, што цячэ ў шырокай даліне. Працякае па густанаселеных раёнах вільготных саванн. Паводкі ў чэрвені—верасні.
Выток ракі знаходзіцца на ўсходніх схілах нагор’я Камерун. Буйныя прытокі: Оква, Мадай, Анкве, Шеманкар, Паі, Гангола (правыя) і Кацын-Ала, Донг, Тэмба, Фаро (левыя). У вусці ракі горад Лакоджа.
Крыніцы
Літаратура
Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 335. — 672 с. с илл.
Катэгорыя:Рэкі Нігерыі Катэгорыя:Рэкі Камеруна Катэгорыя:Прытокі Нігера