Людвіг Бёрне (; ) — нямецкі пісьменнік, публіцыст. Доктар філасофіі (1808).

Біяграфія Вывучаў медыцыну і прыродазнаўчыя навукі. У 1818—21 выдаваў часопіс «Die Wage» («Вагі»); у 1836 наладзіў яго выданне на французскай мове. У артыкулах і памфлетах выступаў з крытыкай нямецкага філістэрства, патрабаваннямі роўнасці ўсіх грамадзян перад законам, свабоды слова і друку, верацярпімасці. У памфлеце «Манаграфія нямецкага паштовага смаўжа. Матэрыялы да натуральнай гісторыі малюскаў і ракападобных» (1821) высмеяў ляноту і пакорлівасць нямецкага абывацеля. Вяршыня публіцыстыкі — «Парыжскія пісьмы» (1832—34), у якіх стварыў шырокую панараму жыцця паслярэвалюцыйнай Францыі. Памфлет «Менцэль-французаед» (1837) скіраваны супраць ксенафобіі і шавінізму.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Пісьменнікі Германіі Катэгорыя:Публіцысты Германіі Катэгорыя:Нямецкамоўныя пісьменнікі