Уільям Купер (Вільям Купер, ; 20 лістапада, па іншых звестках 26 лістапада 1731 — ) — англійскі паэт.
Біяграфія Выхоўваўся ў Вестмінстэрскай школе: вёў адасобленае жыццё, якое наклала пячатку меланхоліі на яго характар. Няўдалае каханне зрабіла Купера яшчэ больш панурым, і ён нават рабіў замах на самагубства. Пераклаў «Генрыяду» Вальтэра, затым пісаў лірычныя вершы і рэлігійныя гімны. У 1774 годзе выйшаў першы зборнік, які не меў поспеху. У 1785 годзе выйшла другая яго кніга: «The Task», якая адлюстроўвае больш светлы настрой, якім Купер быў абавязаны знаёмству з таленавітай лэдзі Остэн.
Гэтым зборнікам і наступнымі творамі Купер стварыў сабе выбітнае літаратурнае становішча. Яго ціхая шчырая паэзія, любоў да прыроды, мастацкае адлюстраванне яе і імкненне да натуральнасці былі пачаткам рэакцыі супраць рытарычнай паэзіі Аляксандра Поўпа і зрабілі Купера, разам з Уордсвартам, адным з рухавікоў ангельскага «адраджэння паэзіі» пачатку XIX стагоддзі. У канцы жыцця Купер пакутваў на душэўнае засмучэнне. Пасмяротны збор твораў Купера выйшаў у 1803 (з біяграфіяй Гэйлея).
Купер карыстаўся містычнымі працамі мадам Гюён, быў пад уплывам квіетызму. Крыніцы
Катэгорыя:Паэты Вялікабрытаніі