Веймарскі чыгуначны музей () — чыгуначны музей у Веймары. Размешчаны на ўсход ад чыгуначнага вакзала на месцы былога Веймарскага чыгуначнага дэпо на Эдуард-Розенталь-Штрасэ, дэпо з 1980 года з'яўляецца тэхнічным помнікам Свабоднай дзяржавы Цюрынгія. Тут знаходзіцца самая вялікая ў Цюрынгіі калекцыя гістарычных лакаматываў, а таксама самая вялікая калекцыя электравозаў у Германіі. Знаходзіцца ў спісе культурных помнікаў Веймара (індывідуальныя помнікі).

Думанструецца больш за 30 розных паравозаў, дызеляў і электравозаў. У цэнтры калекцыі - дызелі і электравозы былога Deutsche Reichsbahn, прычым прадстаўлены амаль усе серыі, якія выкарыстоўваліся да нядаўняга часу. Акрамя чыгуначнага транспарту дэманструюцца таксама аўтамабілі. Літаратура Paul Kahl: Die Weimarer Museen. Ein erinnerungskulturelles Handbuch. Sandstein, Dresden 2022, ISBN 978-3-95498-635-4, S. 194–199. Катэгорыя:Музеі Веймара