Сайман Джонсан (; ) — брытана-амерыканскі . Прафесар Масачусецкага тэхналагічнага інстытута. У 2007—2008 гадах галоўны эканаміст МВФ. Лаўрэат прэміі па эканоміцы імя Альфрэда Нобеля 2024 года «за даследаванні фарміравання інстытуцый і іх уплыву на дабрабыт».

Біяграфія Скончыў Оксфард (бакалаўр эканомікі і палітыкі). Ступень магістра эканомікі атрымаў у Манчэстэрскім універсітэце. Ступень доктара філасофіі па эканоміцы атрымаў у 1989 годзе ў Масачусецкам тэхналагічным інстытуце.

Быў прафесарам эканомікі Школы бізнесу Фукуа Універсітэт Дзюка. Цяпер таксама старшы навуковы супрацоўнік Інстытута сусветнай эканомікі Петэрсана.

З сакавіка 2007 года па жнівень 2008 года — шэф-эканаміст МВФ і дырэктар яго даследчага дэпартамента.

Аўтар шматлікіх прац, публікаваўся ў New York Times, Bloomberg, The Washington Post, The Wall Street Journal, The Atlantic, The New Republic, BusinessWeek, The Huffington Post, The Financial Times, Project Syndicate.

У кастрычніку 2024 года атрымаў прэмію па эканоміцы імя Альфрэда Нобеля «за даследаванні фарміравання інстытуцый і іх уплыву на дабрабыт» разам з Джэймсам Робінсанам і Даранам Аджэмаглу.

Крыніцы

Спасылкі На сайце MIT

Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША