Васіль Васілевіч Антановіч (нар. , в. Дубеі, Салігорскі раён, Мінская вобласць) — беларускі скульптар, аўтар твораў у манументальнай, станковай і паркавай скульптуры.
Біяграфія Нарадзіўся года ў вёсцы Дубеі Салігорскага раёна. Скончыў у 1983 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў Г. Мурамцава і А. Анікейчыка. Удзельнік мастацкіх выставак з 1977 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1995 года.
Жыве ў г. Мінску.
Творчасць Працуе ў станковай і манументальнай скульптуры. Асноўныя творы: кампазіцыі «Кірыла Тураўскі», «Канцлагер», «Трое аголеных», «Георгій Перамоганосец», праект помніка-крыжа пры ўездзе ў в. Дальва. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі, Беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Скульптары Беларусі