Анто́наўка (, ) — вёска на тэрыторыі Крычаўскага раёна, знішчаная нямецкімі акупацыйнымі войскамі разам з жыхарамі. Знаходзілася паміж вёскамі Шаеўка і Маляцічы Маляціцкага сельсавета.

Перад вайной у ёй жыло 115 чалавек; працаваў яўрэйскі калгас і яўрэі складалі большасць насельніцтва.

Вёска была захоплена нямецкімі войскамі 16 ліпеня 1941 года. Большасць мужчын Антонаўкі прызыўнога ўзросту, у тым ліку і яўрэяў, у чэрвені 1941 года мабілізавалі ў Чырвоную армію. Таксама акрамя не паспеўшых ці не здолеўшых эвакуявацца мясцовых яўрэяў, у Антонаўцы апынулася і колькі іх сваякоў, якія прыехалі з дзецьмі ў госці на лета.

Пасля акупацыі нямецкія акупацыйныя ўлады, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, арганізавалі ў мястэчку гета. Яўрэям пад пагрозай смерці забаранілі выходзіць без нашытых на верхнім адзенні шасціканцовых зорак. У іх забралі ўсе харчовыя прадукты, хатнюю жывёлу і птушку.

У верасні 1941 года вёска (22 двары) была спалена, а мясцовае насельніцтва забіта (па некаторых дадзеных — 92 жыхары).

Пасля вайны не адрадзілася.

У 2004 годзе на месцы вёскі ўсталявалі помнік у выглядзе дрэва з абсечанымі галінамі. Увекавечана ў мемарыяльным комплексе Хатынь.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Былыя населеныя пункты Крычаўскага раёна Катэгорыя:Маляціцкі сельсавет