У ноч з 3 на 4 кастрычніка 2024 года на поўдзень Босніі і Герцагавіны абрынуліся паводкі, выкліканыя атмасфернай ракой, якая ўтварылася над Адрыятычным морам. Цягам ночы былі затопленыя некалькі цэнтральных гарадоў. Шэраг гарадоў і вёсак былі недаступныя, бо дарогі, масты і чыгунка былі перакрыты вадой і апоўзнямі. Гэта самая моцная паводка ў краіне з 2014 года. Прэс-сакратар кантона Герцагавіна-Нерэтва назваў падзеі найгоршым крызісам з часоў Баснійскай вайны.
Стыхія абрынулася напярэдадні муніцыпальных выбараў, якія былі запланаваныя на 6 кастрычніка. Хоць іх самі ўлады не перанеслі, але многія палітычныя партыі адмянілі свае перадвыбарчыя мітынгі. Станам на 5 кастрычніка, 26 чалавек загінулі, яшчэ 40 прапалі без вестак. Для барацьбы з наступствамі стыхіі і дапамогі насельніцтву былі прыцягнуты вайскоўцы і паліцыя.
Крыніцы
Катэгорыя:Паводкі 2024 года Катэгорыя:Гісторыя Босніі і Герцагавіны Катэгорыя:Кастрычнік 2024 года