Мікала́й Э́лерс (; нар. ) — дацкі хакеіст, нападнік клуба «Вініпег Джэтс» з Нацыянальнай хакейнай лігі.
Кар’ера Пачаў займацца хакеем у Швейцарыі, дзе яго бацька Гайнц Элерс выступаў як прафесійны хакеіст. паклаў пачатак кар’еру ў веку 16 гадоў у складзе клуба «Біль». Частку сезона нападнік правёў у галоўнай камандзе, але большую частку ўсё ж такі выступаў за моладзевы склад. Каб палепшыць перспектывы ігрок у хуткім часе перайшоў у клуб Квебекскай галоўнай юніёрскай хакейнай лігі, дзе адразу ўзяўся за працу. Дзякуючы ўдалым выступам на драфце НХЛ 2014 года быў абраны ў першым раўндзе пад агульным 9 нумарам клубам «Вініпег Джэтс».
22 красавіка 2015 года Элерс быў выкліканы ў «Вініпег Джэтс» дзеля паслясезоннага збору«Jets recall Nik Ehlers» . Winnipeg Jets.. Элерс быў часткай дружыны ў трэніровачным лагеры вініпэгцаў на сезон 2015—2016 гадоў. У першым матчы клуба ў рэгулярным сезону 8 кастрычніка 2015 года дэбютаваў за клуб. 13 кастрычніка 2015 года закінуў свой першы гол у НХЛ, пацэліўшы шайбу ў браму «Нью-Ёрк Рэйнджэрс» на Медысан-Сквер-Гардэн«Jets’ Nikolaj Ehlers: Scores first NHL goal on power play». CBS Sports.. 26 студзеня 2016 года адзначыўся хет-трыкам у матчы супраць «Арызоны Каётыз» у Вініпегу«Jets’ Ehlers fourth rookie with hat trick in January». NHL.. 4 кастрычніка 2017 года Элерс падпісаў новае сямігадовае пагадненне з клубам«Jets extend Nikolaj Ehlers». NHL..
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Хакеісты Даніі Катэгорыя:Хакеісты зборнай Даніі Катэгорыя:Ігракі ХК Біль Катэгорыя:Ігракі ХК Вініпег Джэтс