13 жніўня 2023 года беспілотнік Узброеных сіл Эфіопіі нанёс удар па цэнтры горада Фінотэ-Селам у зоне Заходні Годжам рэгіёну Амхара. Першапачаткова медыцынскія работнікі заявілі, што ў выніку атакі загінулі 26 чалавек. Станам на 15 жніўня колькасць загінулых вырасла да 30 чалавек, больш чым 55 атрымалі раненні. У эфіопскіх СМІ заяўлялася, што, па некаторых даных, колькасць ахвяр складала 70 чалавек.

Прадстаўнік гарадскоў бальніцы паведаміў France Presse, што пацярпелыя мірныя жыхары прыбылі «апранутыя альбо ў паўсядзённае цывільнае адзенне, альбо ў нядзельную традыцыйную вопратку».

Інцыдэнт стаў самым смяротным здарэннем з пачатку канфлікту ў рэгіёне Амхара паміж апалчэннем Фано і федэральным урадам Эфіопіі.

У сувязі з ударам Камісія па правах чалавека Эфіопіі заклікала «канфліктуючыя бакі неадкладна спыніць» парушэнні правоў чалавека ў рэгіёне.

Крыніцы

Катэгорыя:Жнівень 2024 года Катэгорыя:Падзеі 13 жніўня Катэгорыя:Грамадзянскі канфлікт у Эфіопіі Катэгорыя:Масавыя забойствы ў Эфіопіі