Сэйдзі Адзава (; ) — японскі дырыжор.
Вучыўся ў Токіа, Парыжы і Заходнім Берліне. З 1961 у Нью-Ёркскім філарманічным аркестры, з 1965 у Таронта, з 1970 галоўны дырыжор сімфанічных аркестраў у Сан-Францыска і Бостане. Адзін з кіраўнікоў фестываляў Беркшырскага музычнага цэнтра ў Танглвудзе (ЗША, з 1970).
Першыя прэміі на Міжнародных конкурсах дырыжораў (Безансон, Францыя, 1959; Танглвуд, 1960).
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Дырыжоры Японіі