17 верасня 2024 года атрады ісламістаў напалі на Бамако, сталіцу Малі. Адказнасць узяла на сябе групоўка «Джамаат Нусрат аль-Іслам валь Муслімін», звязаная з Аль-Каідай.

Налёт баевікоў на сталіцу пачаўся каля 05:00. Пад удар джыхадзістаў трапілі раён Бананкабугу, школа ваеннай паліцыі Фаладзі, дзе размяшчаліся элітныя падраздзяленні жандармерыі, ваенны аэрапорт, які прымыкае да міжнароднага аэрапорта Мадзіба Кейта, паліцэйскі ўчасткак. Ісламісты заявілі, што знішчыла шэсць самалётаў, у тым ліку некалькі знішчальнікаў і беспілотнік. У ходзе атакі быў пашкоджаны самалёт, які выкарыстоўваўся для гуманітарных місій Сусветнай харчовай праграмы. Таксама былі падпаленыя некалькі будынкаў і аб'ектаў інфраструктуры.

Сілавікі вялі бой з джыхадзістамі каля дзевяці гадзін, пасля чаго атрады нападнікаў былі знішчаны.

Афіцыйную колькасць ахвяр улады не паведамлялі. Ацэнкі вар’іраваліся ад 77 да больш чым 100 загінулых, уключаючы 50 кадэтаў. Таксама заяўлена пра 255 пацярпелых, уключаючы аднаго супрацоўніка службы бяспекі ААН. Па меншай меры 20 баевікоў былі захопленыя ў палон. У «Джамаат Нусрат аль-Іслам валь Муслімін» прызналі страту некалькіх дзясяткаў сваіх байцоў. Пры гэтым баевікі заявілі, што падчас атакі загінула невядомая колькасць расійскіх вагнераўцаў.

Атаку асудзілі шматлікія краіны і арганізацыі, у тым ліку ААН, Афрыканскі Саюз, ЭКАВАС, Сенегал, Францыя і Вялікабрытанія.

Крыніцы

Катэгорыя:Верасень 2024 года Катэгорыя:Падзеі 17 верасня Катэгорыя:Вайна ў Малі Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты ісламістаў