Nike, Inc. — амерыканская карпарацыя, спецыялізуецца на вытворчасці спартыўнага абутку, адзення і інвентару. З'яўляецца найбуйнейшым ў свеце пастаўшчыком спартыўнага абутку і адзення. Прыбытак кампаніі за 2022 год перавысіў 46 мільярдаў долараў ЗША.
Кампанія была заснавана 25 студзеня 1964 года пад назвай "Blue Ribbon Sports" Білам Баўэрманам і Філам Найтам і афіцыйна стала называцца Nike, Inc. 30 мая 1971 года. Кампанія атрымала сваю назву ад Нікі, грэчаскай багіні перамогі. Кампаніі належаць такія брэнды як Nike Pro, Air Force 1, Air Max, Air Jordan і Converse, а таксама гандлёвая марка Just Do It. Акрамя вытворчасці спартыўнага адзення і абсталявання, кампанія кіруе рознічнымі крамамі пад назвай Niketown. Таксама Nike з'яўляецца спонсарам многіх вядомых спартыўных каманд па ўсім свеце.
Па стане на 2024 год у кампаніі працавала 83 700 чалавек па ўсім свеце. У 2020 годзе толькі брэнд быў ацэнены больш чым у 32 мільярды долараў, што зрабіла яго самым каштоўным брэндам сярод спартыўных кампаній. Раней, у 2017 годзе, брэнд Nike ацэньваўся ў 29,6 мільярда даляраў. У 2018 годзе кампанія Nike заняла 89-е месца ў спісе Fortune 500 найбуйнейшых карпарацый ЗША па агульным аб'ёме даходаў. Кампанія заняла 239-е месца ў рэйтынгу Forbes Global 2000 у 2024 годзе.
Гл. таксама Прамысловы індэкс Доу-Джонса
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Транснацыянальныя карпарацыі ЗША Катэгорыя:Кампаніі, якія маюць лістынг акцый на Нью-Ёркскай біржы