Э́велі Саўэ (; ) — эстонская біятланістка і арыентыроўшчыца. Лідар зборнай Эстоніі па біятлоне.
Пачала займацца біятлонам у 2001 годзе, член нацыянальнай каманды з 2002 года. Удзельніца 3-х чэмпіянатаў свету і Алімпійскіх гульняў у Турыне. Найлепшы вынік у Кубку свету паказала ў сезоне 2006/07 у індывідуальнай гонцы — 5 месца (паўтарэнне выніку Алены Паляковай, які з’яўляецца лепшым для біятланістак зборнай Эстоніі). Таксама яшчэ тры разы трапляла ў топ-10 і восем разоў у топ-20. Чэмпіёнка свету па біятлон-арыентаванні.
Бронзавая прызёрка юніёрскага чэмпіянату свету па спартыўным арыентаванні 2003 года (кароткая дыстанцыя, Пылва).
У снежні 2009 года, перад пачаткам першай гонкі сезона Кубка свету, атрымала траўму ў выніку няшчаснага выпадку, аднак параўнальна хутка ачуняла і ўжо ў студзені змагла прыняць удзел у этапе Кубка свету ў Рупольдынгу.
Сустракалася з эстонскім біятланістам Прыйтам Віксам. На алімпійскіх гульнях у Турыне была сцяганосцам нацыянальнай зборнай Эстоніі.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Біятланісты Эстоніі Катэгорыя:Арыентыроўшчыкі Эстоніі