Дэцэмвіры (, С.489), таксама сустракаецца тэрмін дэцэмвірат, у Старажытным Рыме — калегія з дзесяці чалавек, створаная для выканання духоўных або свецкіх абавязкаў у дзяржаве.

Найстаражытная вядомая з такіх калегій — дэцэмвіры для судовых разглядаў па грамадзянскіх справах (decemviri litibus judicandis), якія існавалі, паводле паданняў, яшчэ пры царах, Дэцэмвіры для ахвярапрынашэнняў і для глядзення ў Сівіліныя кнігі (decemviri sacris faciundis et libris Sybillinis inspiciundis, або коратка decemviri sacrorum) — вышэйшая калегія, спачатку складалася з двух чалавек (duumviri) і толькі пасля, калі плебеі былі дапушчаны было павялічана да дзесяці, а ў канцы перыяду рэспублікі — да пятнаццаці (quindecimviri), Існавала таксама калегія дэцэмвіраў для падзелу зямлі ў рымскіх калоніях (decemviri agris dividundis).

Катэгорыя:Рымскае права