Жэнеўеў Паж (; ) — французская актрыса тэатра, кіно і тэлебачання. Член журы Канскага кінафестывалю 1964 года.

Біяграфія Нарадзілася 13 снежня 1927 года ў Парыжы ў сям’і калекцыянера. Хросная дачка Крысціяна Дыёра. Вучылася ў Вышэйшай нацыянальнай кансерваторыі драматычнага мастацтва.

Дэбютавала на сцэне Камедзі Франсэз. На працягу многіх гадоў выступала на тэатральнай сцэне (Нацыянальны народны тэатр, тэатр Адэон, Тэатр дэ Буф дзю Нор і іншыя). Яе партнёрам па сцэне быў Жэрар Філіп.

З сярэдзіны 1950-х гадоў здымалася ў кіно, сыграла ролі ў больш за 50 італьянскіх, французскіх, брытанскіх і амерыканскіх фільмах.

Была замужам за Жан-Клодам Бужарам з 1959 года. У іх было двое дзяцей.

Памерла 14 лютага 2025 года ў Парыжы.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Актрысы Францыі